HOT-INFO

213206 Чавусы, вул. Азарава, 46,
Беларусь

Аўтар: Super User
Праглядаў: 136

Запрашаем пазнаёміцца з гісторыяй Чавускай парафіі.

Першы касцёл і кляштар айцоў кармелітаў у Чавусах як адна з душпастырскіх адзінак новай дыяцэзіі, былі пабудаваныя пасля 1612 г., калі ў Смаленску было заснавана каталіцкае біскупства. Пасля вынішчальнай маскоўскай вайны 1654-1667, чавуска рыма-каталіцкая парафія налічвала ўсяго 150 вернікаў і не мела ўласнага пастыра – апекаваўся ёю а. Серафім Карбашэвіч з Мсціслава.

У 1832 г. касцёл быў зачынены а айцы кармеліты выгнаны ”...за те манифестации и процессии, которые монахи позволяли себе во время мятежа 1830-1831г.г. ...”.  Парафія стала філіялам чэрыкаўскага касцёла, хаця налічваў каля 1000 вернікаў.

Толькі пасля ўказа цара Мікалая ІІ ”Об укреплении начал веротерпимости” у 1905 г. жыхары Чавусаў пабудавалі новы касцёл п.т. Дзевы Марыі – Каралевы. Гэты касцёл, размешчаны на тым месцы, дзе зараз  знаходзіцца Ашчадбанк, быў разбураны падчас айчыннай вайны.

У гады 1915-1920 працаваў у Чавусах кс. Віктар Гагалеўскі, каторы падчас паслугі хвораму заразіўся тыфам і памёр, маючы ўсяго 39 гадоў. Ён пахаваны на чавускіх каталіцкіх могілках.

У гады 1923-28 чавускай парафіяй адміністраваў кс. Мікалай Концэвіч, арыштаваны ў 1933 г. дальнейшы яго лёс невядомы.

Апошні перад вайной чавускі пробашч – гэта кс. Юзаф Лук’янін, арыштаваны 30 верасня 1929 г., растраняны ў савецкіх лагерах.

17 снежня 1994 г. першы раз пасля пераследу, была здзейснена літургія ў Чавусах, у прыватным доме.

Ад вясны 1995 г. вернікі сталі грамадзіцца на могілках і там кожную суботу здзяйснялася літургія. Шмат людзей прымала хрост, прыступалі да першай Св. Камуніі, шлюбаваліся... Была афіцыйна зарэгістраваная парафія п.т. Найсвяцейшай Дзевы Марыі – Маці Касцёла.

Зімою вернікі збіраліся на літургію ў прыватным доме, а восенню 1996 г. першы пробашч, кс. Кáраль Тамэцкі, купіў дом, у якім людзі абсталявалі часовую капліцу.

Рашэннем кардынала Свёнтка № 15/98 ад 23.06.1998 г. быў прызначаны новы пробашч, кс. Францішак  Рудзь. Тады было вырашана пабудаваць новы касцёл. Тэрыторыя пад будову была асвечана 31 жніўня 1999 г. падчас першай ад 1910 г. біскупскай візітацыі парафіі. Парафіяльная святыня была асвечана Яго Эмінэнцыяй, Кардыналам Казімірам Свёнткам, Арцыбіскупам Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, 1 чэрвеня 2002 г.

13 сакавіка 2003г. быў выдадзены дэкрэт Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага № 04/03 аб вызваленні кс. Рудзя ад абавязкаў душпастыра ў Чавусах і скіраванні яго ў новае месца служэння – парафію Божага Цела ў Несвіжы. У той жа дзень новым душпастырам у Чавусах быў прызначаны кс. Сяргей Бараўнёў, які з’яўляўся адказным за нашую супольнасць да 2005г.

9 сакавіка 2005г. кс. Сяргей быў пераведзены ў іншае месца пастырскага служэння, а новым Чавускім душпастырам стаў кс. Анджэй Табор, які быў прызначаны таксама паводле дэкрэта кардынала Свёнтка “памочнікам пробашча” ў парафіі Ўнебаўзяцця НПМ у Магілёве.

21 снежня 2006г. кс. Павел Шылак быў прызначаны часовым адміністратарам парафіі ў Чавусах.

Ад 5 жніўня 2007 г. у парафіі выконвалі пастырскае служэнне святары-манахі з Ордэна Пабожных Школаў (Айцы Піяры): а. Гжэгаж Ксёнжэк SP (2007-2020), а. Віктар Занеўскі SP (2007-2011), а. Віталій Цыбульскі SP (2012-2013), а. Віталій Слука (2020-2022).

16 ліпеня 2022г. айцы-піяры завяршылі сваё служэнне на Магілёўшчыне. Рашэннем арцыбіскупа Юзафа душпастырства даручана кс. Андрэю Кеўлічу, пробашчу ў Горках.

Катэгорыя: