ХХХI Нядзеля Звычайнага Перыяду
РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ:
у аўторак – 1 лістапада – 10.00
у сераду – 2 лістапада – 10.00
у нядзелю – 6 лістапада – святая Імша ў 10.00
- у літургіі:
01.11.2022 – аўторак – абавязковая ўрачыстасць Усіх Святых
02.11.2022 – серада – успамін Усіх Памерлых Вернікаў
03.11.2022 – чацвер – успамін св. Марціна дэ Порэса
04.11.2022 – пятніца – успамін св. Караля Барамэя, біскупа
- у кастрычніку – асаблівым чынам звяртаемся праз заступніцтва Багародзіцы з дапамогай ружанцовай малітвы. Вялікі дзякуй усім, хто сапраўды прымаў актыўны удзел.
- Набліжаецца 1 і 2 лістапада. У перыяд з 1 па 8 лістапада можна кожны дзень атрымліваць поўны адпуст за пабожнае наведванне могілак і малітву за памерлых, ахвяраваць адпуст можна толькі за памерлых.
- Падзяка ўсім, хто маліўся за святароў, якія на мінулым тыдні перажывалі святарскія рэкалекцыі.
- Працягваем малітву ў інтэнцыі парафіі святых Сымона і св. Алены ў Мінску. Молімся, каб як найхутчэй зноў распачалося нармальнае жыццё парафіяльнай супольнасці
- Дарагія, шчыра запрашаю памаліцца за усіх вернікаў ў Мінску, якія ў мінулую нядзелю сваімі ахвяраваннямі падтрымалі правядзення нашых некаторых рамонтных прац, якія мы запланавалі. Спадзяюся, што ўжо бліжэйшая святая Імша ў нядзелю будзе ў капліцы. Таксама запрашаю і Вас да распаўсюджвання сімвалічных “цаглінак” – бо разам мы заўсёды зможам зрабіць і больш, і лепш.
- Вялікі дзякуй сп. Ірыне за арганізацыйныя працы, асабліва клопат пра тое, каб мы змаглі перадаць крэслы, якія знаходзяцца ў будучым катэхетычным класе.
- Распачала працу інтэрнет-старонка парафіі ў Чавусах – www.chausy.by
- 18-20 лістапада ў рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку пройдзе рэкалекцыйны курс на тэму: «Не змарнаваць час, дадзены Богам».
- 11–13 лістапада адбудуцца рэкалекцыіі для сужонкаў і духоўных асоб ад руху «Сужэнскія Сустрэчы». Яны пройдуць у цэнтры Caritas у Ляскоўцы каля Бараўлянаў, што пад Мінскам.
- Дзякуем за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах. Добрага перажывання Нядзелі – Дня Пана.